Домік добрай казкі

А вы ведаеце, як здзяйсняюцца мары? Наша госця, гродзенская дзіцячая пісьменніца Вікторыя Карась аб гэтым ведае вельмі добра! У сакавіку яна стала адным з пераможцаў у Рэспубліканскім літаратурным стартапе ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе галоўным прызам стала публікацыя кнігі.

23 верасня ў дзіцячым філіяле абласной бібліятэкі адбылася прэзентцыя першай кнігі Вікторыі “Домік добрай казкі”, апублікаваная пры падтрымцы Выдавецкага домам “Звязда”. Гэта была сапраўды казачная сустрэча, поўная ўсмешак, падарункаў, знаёмства з аўтаркай і яе дзецьмі і, канешне, з героямі казак сям’і Карась.

Абласная бібліятэка таксама атрымала падарунак ад Вікторыі: цяпер новая кніга “Домік добрай казкі” з аўтографам пісьменніцы ёсць у фондзе ўстановы.

Шчыра віншуем і жадаем творчых поспехаў!