Бібліятэка яднае
17 верасня Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага святкуе свой Дзень нараджэння! Менавіта ў гэты дзень у 1830 годзе было прынята рашэнне аб адкрыцці публічнай бібліятэкі ў Гродне. Ужо 192 гады галоўная кніжніца Прынямоння адкрывае для чытачоў не толькі чароўны свет кнігі, але шмат новых крэатыўных літаратурных праектаў і мерапрыемстваў.
Сёння бібліятэка яднае беларусаў, якія любяць свой родны край і аб’яднаны гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. Гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для нашага народа, такімі і павінны заставацца.