Свята чытачоў і кнігі: вынікі конкурсу летняга чытання “Лета і кніга-2022”

Штогод дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага праводзіць конкурс для дзяцей “Лета і кніга”, і кожны год юныя гарадзенцы актыўна звяртаюцца да чытання ў перыяд летніх канікул. 2022 год не стаў выключэннем.

Конкурс “Лета і кніга – 2022” праводзіўся з 1-га чэрвеня да 31 жніўня. У ім прымалі ўдзел дашкольнікі, навучэнцы агульнаадукацыйных школ горада Гродна, а таксама іх бацькі. У конкурсе прынялі ўдзел каля 300 чытачоў бібліятэкі.

14 верасня ў дзіцячым філіяле адбылося Свята чытачоў і кнігі – урачыстае ўзнагароджанне фіналістаў Конкурсу, свята, якое напярэдадні Дня бібліятэк аб’яднала аматараў кнігі і чытання.

У адрас фіналістаў прагучалі словы віншавання ад дырэктара Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага Ігнатовіч Марыны Эдвардаўны.

Самыя маленькія ўдзельнікі летняга чытацкага марафона –дашкаляты і першакласнікі, якія таксама шмат прачыталі – былі ўзнагароджаны па-за Конкурсам у намінацыі “Самы маленькі чытач”: Калініна Млада – Карпечкін Цімафей, Пятроўскі Аляксандр і Марцуль Ганна.

Ганаровай госцяй свята стала пісьменніца Юлія Сноп. Яна расказала дзецям і дарослым аб тым, як нараджаецца кніга. Маленькія чытачы прыгадалі, што кніга ствараецца многімі людзьмі, у яе ўкладваюцца праца і любоў, веды і талент пісьменніка, мастака-афарміцеля, выдаўца, пераплётчыка. Пісьменніца падаравала сваю кнігу з аўтографам “Необычные приключения Наташки и Сашки” самаму маленькаму чытачу – дашкольніку Пятроўскаму Аляксандру.

У намінацыі “Юны Шэрлак Холмс” былі адзначаны:

  • Сліўко Усевалад (11 гадоў) – навучэнец 6 “Б” класа ДУА “Гімназія №2 г. Гродна”;
  • Ермакова Анастасія (13 гадоў), навучэнка 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Гродна” ;
  • Мурыгіна Лізавета (10 гадоў), навучэнка 6 “М” класа ДУА “Гімназія №3 г. Гродна”.

Сярод удзельнікаў конкурсу ёсць чытачы, якія з задавальненнем чытаюць на беларускай мове. Папулярнасцю сёлета карысталіся творы як класікаў беларускай літаратуры, так і сучасных аўтараў: П.Місько, У.Ліпскага, Л.Рублеўскай, Т. Дамаронак, А. Масла, К. Хадасевіч-Лісавой, Г.Пшонік, нашай гродзенскай пісьменніцы Людмілы Кебіч.

У намінацыі “Аматар роднай мовы” узнагародзілі наступных удзельнікаў:

  • Ферэнц Веру ( 7 гадоў), навучэнку 2 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Гродна” ;
  • Таянка Хлою (7 гадоў), навучэнку 2 “А” класа ДУА “Гімназія №7 г. Гродна”;
  • Марцуль Кацярыну (10 гадоў), навучэнку 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №27 г. Гродна”.

Ферэнц Вера атрымала ў падарунак кнігу з аўтографам вядомай беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Такі асаблівы падарунак быў загадзя падрыхтаваны падчас творчай сустрэчы з пісьменніцай у дзіцячым філіяле яшчэ ў красавіку.

У намінацыі “Хачу ўсё ведаць” былі адзначаны тыя ўдзельнікі конкурсу, якія прачыталі найбольшую колькасць кніг пазнавальнай тэматыкі, выданняў навукова-папулярнага напрамку:

  • Рэз Дэвід Майкл (10 гадоў), навучэнец 5”Г” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко”;
  • Лажко Яраслаў (9 гадоў), навучэнец 4 “Б” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко”;
  • Дзікевіч Соф’я (10 гадоў), навучэнка 5 “Б” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко”.

У намінацыі “Бібліячэмпіён” былі вызначаны ўдзельнікі конкурсу, якія прачыталі найбольшую колькасць кніг:

  • Парошын Аляксандр (13 гадоў) – навучэнец 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №36 г. Гродна”;
  • Гайса Аліса (11 гадоў), навучэнка 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Гродна” ;
  • Данільчык Альгерд (11 гадоў) навучэнец 6”А” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія імя А.І. Дубко”.

У намінацыі “Тата, мама, я – чытаючая сям’я” узнагародзілі найбольш чытаючыя сем’і па сумарнай колькасці прачытаных кніг і актыўнасці аматараў сямейнага чытання:

  • сям’ю Козак: Арцёма (10 гадоў), навучэнца 5 “В ” класа ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Гродна”, Ульяну (13 гадоў), навучэнку 7 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Гродна” і іх бацькоў: Аксану Мікалаеўну і Сяргея Анатольевіча;
  • сям’ю Бяленік: Аляксея (12 гадоў), навучэнца 7 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №39 імя І. Д. Лебядзева г. Гродна”, Аляксандра (8 гадоў), навучэнца 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №39 імя І. Д. Лебядзева г. Гродна” і іх бацькоў: Наталлю Уладзіміраўну і Юрыя Паўлавіча;
  • сям’ю Несцер: Кацярыну (10 гадоў), навучэнку 4 класа Прыватнай установы адукацыі “Средняя школа “В кругу друзей”, Анастасію (8 гадоў) навучэнку 2 класа Прыватнай установы адукацыі “Средняя школа “В кругу друзей”; Лізавету (5 гадоў) дашкольніцу і іх бацькоў: Ганну Аляксандраўну і Паўла Францавіча.

Рабяты з аддзялення эстраднага вакалу Дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгауза Копаць Кірыл і Фірыновіч Даніла (настаўнік – Пракуніна Алена Вячаславаўна) падаравалі ўсім прысутным узняты настрой цудоўным выкананнем песень.

Мы шчыра віншуем усіх удзельнікаў Конкурсу, спадзяемся, што падарожжа ў займальны свет кніг працягнецца з дапамогай новых кніг, якія многія з фіналістаў атрымалі ў падарунак, а таксама з дапамогай цудоўных кніжных фондаў абласной бібліятэкі.

Няхай кнігі і чытанне натхняюць вас, дораць вам крылы, няхай кніга застаецца для вас сапраўдным папяровым цудам!

Чакаем вас зноў і зноў! Да новых сустрэч!