Электронная калекцыя “Гродзенская губерня”

Падчас святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня бібліятэк у абласной установе адбылася прэзентацыя інфармацыйнага рэсурсу “База дадзеных “Гродзенская губерня”. Аднымі з першых, хто пазнаёміўся з электроннай калекцыяй сталі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
Інфармацыйны рэсурс уласнай генерацыі − гэта першая спроба рэгістрацыі прац аб жыццядзейнасці губерні. У калекцыі адлюстравана больш за 600 дакументаў аб палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Гродзенскай губерні. Уключаны асобныя выданні і артыкулы з іх на беларускай, рускай і польскай мовах, выдадзеныя ў 1801-2020 гадах. Падчас сустрэчы ішла размова пра найбольш значныя крыніцы інфармацыі па Гродзенскай губерні, якія ўключаны ў калекцыю, выяўленне і сістэматызацыю матэрыяла, а таксама было прадэманстравана на прыкладах, як ажыццяўляецца пошук інфармацыі.
Пазнаёміцца з рэсурсам можна ў адкрытым доступе на сайце Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі.