Віншуем са святам!

Паважаныя калегі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём бібліятэк!
Найвялікшая скарбніца ведаў – Бібліятэка – адкрывае дарогу ў магутны свет навукі і чалавечай мудрасці. Гэта месца, якое нагадвае пра сапраўдную каштоўнасць гістарычнай памяці многіх пакаленняў.
Людзі нашай прафесіі ‒ яркія, творчыя, ініцыятыўныя. Гэта работа для тых, хто мае талент і прызванне, моцны характар і шырокую душу. Менавіта вашымі намаганнямі падтрымліваюцца высакародныя традыцыі асветніцтва, захавання і памнажэння духоўнай спадчыны роднага краю.
Віншуем Вас з прафесійным святам і выказваем шчырую ўдзячнасць за патрэбную грамадству працу, за Ваша прафесійнае майстэрства і неверагодную здольнасць знайсці падыход да кожнага наведвальніка.
Няхай спадарожнічаюць Вам прызнанне і падзяка чытачоў, а Вашы натхненне, энергія і надалей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёну.