Круглы стол прававой тэматыкі – адбыўся

13 верасня Гродзенская абласная навуковая бібліятэка прымала ўдзельнікаў рэспубліканскага круглага стала “Публічныя цэнтры прававой інфармацыі: прасоўванне і развіццё”.
З прывітальным словам перад прысутнымі выступілі Бякета Вячаслаў Мечыслававіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, і Клімовіч Алена Віктараўна, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Мадэратарам круглага стала выступіла Капіца Алена Мікалаеўна, дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці, якая засяродзіла ўвагу на неабходнасці далейшага развіцця прававых цэнтраў пры публічных бібліятэках вобласці.
Ігнатовіч Марына Эдвардаўна, дырэктар абласной бібліятэкі падзялілася вопытам работы публічных бібліятэк вобласці ў сістэме фарміравання прававой культуры насельніцтва і акрэсліла задачы на будучыню па папулярызацыі дзейнасці прававых цэнтраў.
Прадстаўнікі Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў і Гродзенскай натарыяльнай акрузе выказалі гатоўнасць цеснага супрацоўніцтва з публічнымі бібліятэкамі рэгіёну і запланавалі сумесныя сацыякультурныя мерапрыемствы на бліжэйшы час.
Удасканаленне работы публічных цэнтраў прававой інфармацыі, абмен вопытам па прававым выхаванні сярод падрастаючага пакалення і правядзенне мерапрыемстваў па папулярызацыі прававых ведаў, выкарыстанне інтэрактыўных формаў у сацыякультурнай дзейнасці гэтага напрамку – пералік пытанняў, якія абмяркоўваліся ўдзельнікамі круглага стала.
Прыемным момантам стала ўзнагароджанне Падзякамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь лепшых супрацоўнікаў публічных бібліятэк вобласці, якія актыўна папулярызуюць дзейнасць публічных цэнтраў прававой інфармацыі.