Віншуем з узнагародай!

У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце ўзнагародзілі работнікаў устаноў і арганізацый, якія прынялі актыўны ўдзел у правядзенні XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Сярод узнагароджаных – дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі Марына Эдвардаўна Ігнатовіч. Гэта вялікая пашана і гонар для ўсяго калектыва ўстановы.

Віншуем!