1 верасня пачынаецца з гісторыі

1 верасня абласная бібліятэка сустракала першых у гэтым навучальным годзе наведвальнікаў – навучэнцаў УА “Гуманітарны каледж”, якія прыйшлі на экскурсію па галоўным корпусе бібліятэкі “Новая гісторыя старога будынка”.

Моладзь даведалася аб гісторыі кнігадрукавання ў Беларусі, прайшлася па залах і кнігасховішчах бібліятэкі, убачыла 90-гадовыя сейфавыя дзверы ў аддзеле рэдкай кнігі, за якімі захоўваюцца самыя старыя выданні нашай кніжніцы (кніга 1739 г., факсімільныя выданні, галіновая і мастацкая літаратура 18-19 ст.). Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем слухалі гісторыю будынка былога банка, дзе сёння знаходзіцца бібліятэка.

Калі Вам таксама цікава, што схавана за сценамі гістарычнага будынка абласной бібліятэкі, запрашаем абавязкова прыйсці на экскурсію.

Даведкі по тэл.: 71-89-54.