На моладзевай хвалі ў абласной бібліятэцы
У цудоўны жнівеньскі дзень творчую моладзь нашага горада аб’яднаў новы праект абласной бібліятэкі і Саюза пісьменнікаў “Летні паэтычны сад “Ёсць нешта чароўнае ў леце…”.
Мерапрыемства напоўнілі лірыкай маладыя гродзенскія аўтары, наймалодшаму з якіх усяго 8 гадоў. Вікторыя Смолка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Мікіта Валько – сакратар літаратурнага клуба “Катарсіс” пры Гродзенскім медыцынскім універсітэце, выпускнік сярэдняй школы № 28 г. Гродна Арцём Гоман, пачынаючая паэтка Юлія Мельнік, Кацярына Ігнацюк – лаўрэат IV абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі ў намінацыі “Адкрыццё года”, паэтэсса Таццяна Лашук і яе дачушка Ганначка з уласным вершам, Анастасія Самушчык, прадстаўніца Ваўкавышчыны, і, канешне, Дзмітрый Радзівончык – вядомы паэт, які з вялікім натхненнем кіраваў вечарынай, а сучасная моладзь дзялілалася з прысутнымі частачкай сваёй паэтычнай душы.
Сустрэча атрымалася лёгкай і вельмі жывой. Спадзяёмся, што спатканні ў абласной бібліятэцы ў такім нетрадыцыйным месцы стануць традыцыйнымі, і запрашаем вас 31 жніўня на “Літаратурныя провады лета”.