«Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь»
30 чэрвеня да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь дзіцячы філіял здзейсніў «Кніжны дэсант» у яслі-сад №42.
Дашкаляты разам з Алесяй і Алесем адправіліся ў медыяпадарожжа «Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь» і даведаліся пра тэрытарыяльную асаблівасць Беларусі, гарады і славутыя мясціны, карысныя выкапні, пазнаёміліся з жывёламі Белавежскай пушчы, разгадалі загадкі пра расліны.
Хлопчыкі і дзяўчынкі падчас гучных чытанняў пазнаёміліся з творам Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”, а таксама разам змайстравалі сімвал Беларусі – бусліка.
Кніжная выстава “Каб любіць Беларусь нашу мілую…” была прысвечана выданням на беларускай мове: дзіцячым энцыклапедыям з маляўнічымі ілюстрацыямі, краязнаўчым альбомам, зборнікам народных казак.
Сустрэча працягнулася на свежым паветры: у лабараторыі ЛЕГА маленькія будаўнікі ўзводзілі «Краіну будучыні”.