Беларуская казка ─ розуму падказка

Дзяцінства цяжка ўявіць без казкі. Прыгожыя і самабытныя беларускія казкі, якія дарослыя чытаюць разам з дзецьмі, не толькі садзейнічаюць вывучэнню культуры свайго народа, але і становяцца мосцікам узаемаразумення паміж двума рознымі сусветамі − дзіцячым і дарослым.
17 сакавіка “Кніжны дэсант” дзіцячага філіяла пабываў у гасцях у дашкалят яслі-сада №66, каб пазнаёміць выхаванцаў з творамі беларускай народнай творчасці.
Маленькіх чытачоў чакала сустрэча з беларускай народнай казкай “Дзедава рукавічка”. Дзеці сталі ўдзельнікамі гучных чытанняў і тэатралізацыі казкі, а таксама пазнаёміліся з беларускімі скарагаворкамі і загадкамі.
Дашкалятаў пацешыла гульня “Знайдзі пару” і зацікавілі ілюстраваныя выданні беларускіх казак.
Выказваем словы шчырай падзякі калектыву ДУА “Яслі-сад №66 г. Гродна” і асабіста Філіпчык Ларысе Генадзеўне і Палынскай Людміле Іванаўне за супрацоўніцтва з абласной бібліятэкай і садзейнічанне чытанню.