Кніжныя шляхі Перамогі

77 гадоў мінула з тых жахлівых часоў Вялікай Айчыннай вайны, але людская памяць назаўсёды захавалася на старонках кніг.

Супрацоўнікі абласной бібліятэкі прынялі ўдзел ў міжнароднай патрыятычнай акцыі “Кніжны чэлендж “Мы разам! З намі Перамога!”, якую арганізавала Калінінградская абласная юнацкая бібліятэка імя У. Маякоўскага.

Эстафета прайшла доўгі шлях, больш за 120 удзельнікаў з гарадоў Расіі і Беларусі з дапамогай кніг ажывілі ўспаміны, калі рука аб руку змагаліся за мірнае неба, за вызваленне вёсак, гарадоў, рэспублік. Шануйце неверагодны подзвіг сваіх продкаў і назаўжды захавайце памяць у гонар тых, хто не вярнуўся ў родны дом.

Мы выказваем словы падзякі супрацоўнікам Калінінградскай абласной юнацкай бібліятэкі імя У. Маякоўскага за запрашэнне і арганізацыю чэленджа. Жадаем поспехаў у наступных сумесных анлайн-праектах.