Чытанне без абмежавання

З 2 па 10 сакавіка ў абласной бібліятэцы праходзіў Тыдзень гучных чытанняў. Супрацоўнікі бібліятэкі даказалі, што з дапамогай кнігі можна перайсці шмат межаў.

Гучныя чытанні падштурхнулі самых сціплых раскрыць свой унутраны свет і  перакрочыць лінію страху публічных выступленняў.

Сустрэчы з сапраўднымі пісьменнікамі “разбурылі сцяну” паміж чытачамі і аўтарамі. Заключная сустрэча адбылася 10 cакавіка ў аддзеле выданняў на замежных мовах паэтычная праграма “Літаратурны марафон”, удзельнікамі якой сталі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і гарадскога літаратурнага аб’яднання “Надзея”, выкладчыкі замежных моў, вучні 8”Б” класа ДУА “Сярэдняя школа  №36 г. Гродна з польскай мовай навучання”. У гэты дзень вершы гучалі на беларускай, рускай, польскай, літоўскай і ўкраінскай мовах. А віншаваннем для жанчын стаў музычны нумар у выкананні вучня 6 класа СШ №36 Паўла Перасаляка.

Каб яшчэ раз сказаць, што на шляху да кнігі няма ніякіх перашкод, у Гродзенскай абласной бібліятэцы прайшла творчая сустрэча “Чытане без абмежавання” сумесна з членамі ГА “БелТІЗ”.

На мерапрыемтве прысутнічаў удзельнік анлайн-конкурсу аўтарскай паэзіі і прозы “Мастер слова” Падольны Барыс Маісеевіч, які на ўласным прыкладзе прадэманстраваў, што адсутнасць зроку не стала абмежаваннем, зрабіла яго паэзію асаблівай. Ён падзяліўся з прысутнымі цікавымі фактамі з біяграфіі і прачытаў свае вершы.

Ірына Мар’янаўна Ляўша разам з Аленай Станіславаўнай Багдановіч правялі майстар-клас для навучэнцаў Гуманітарнага каледжа па валоданні незвычайным спосабам пісьма – шрыфтам Брайля. Кожны жадаючы паспрабаваў напісаць некалькі слоў.

Абласная бібліятэка выказвае словы шчырай падзякі ўсім удзельнікам мерапрыемства. Давайце разам будаваць шлях да чытання і кніг.