За сіняй птушкай

У межах праекта “Новых вітаем сяброў” ў Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага адбудзецца творчая сустэча са стваральніцай жаночай лірыкі, аўтарам шматлікіх зборнікаў вершаў і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Таццянай Яцук.
Паэтка раскажа пра свой творчы шлях.
Прэзентацыя адбудзецца 11 сакавіка ў 14.00 у галоўным корпусе абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава,17, другі паверх.
Шчыра запрашаем!