Сусветны дзень чытання ўслых: казкі А. Масла “Мяне завуць Лахнэска”

Штогод у першую сераду сакавіка адзначаецца Сусветны дзень чытання ўслых. У гэтым годзе ў дзіцячым філіяле мы чытаем на беларускай мове пад дэвізам “Будзь у фармаце – чытай беларускае!”

2 сакавіка ў дзіцячы філіял абласной навуковай бібліятэкі завіталі навучэнцы 3 класа гімназіі №1 імя акадэміка Карскага на сустрэчу з казкай  беларускай пісьменніцы Алены Масла “Мяне завуць Лахнэска”.

Госцяй-чытальнікам стала Лілія Пятроўна Праневіч, загадчык культурна-забаўляльнага цэнтра “Галактыка”. Эмацыянальна і пранікнёна прагучала казка беларускай пісьменніцы, суправаджальная медыяпрэзентацыя прадэманстравала ілюстрацыі мастачкі Аксаны Аракчэевай.

Размова выклікала дзяцей на разважанні пра сяброўства апалоніка Апалона і дыназаўра Лахнэскі, пра натхняльную моц вялікай мары і сапраўдную прыгажосць.

Добрая і маляўнічая казка пра Лахнэску прыйшлася даспадобы маленькім чытачам, напрыканцы сустрэчы хлопчыкі і дзяўчаты стварылі маляўнічы вобраз галоўных герояў у калектыўнай размалёўцы.

Гучныя чытанні працягваюцца ў Instagram-чэленджы #ЧЫТАЕМРАЗАМ, а таксама ў цыкле літаратурных сустрэч з Мамай Му праз творы Юі і Томаса Вісландэраў.