Віншуем з Новым годам і Калядамі

Сардэчна віншуем Вас з надыходзячымі святамі!
Новы год адчыняе дзверы ў будучыню і натхняе на ажыццяўленне самых неверагодных ідэй і планаў! Напоўніце сваё жыццё яркімі эмоцыямі, прыемнымі знаёмствамі і шчаслівымі момантамі. Каб у вашым доме заўсёды панавалі мір, згода і ўзаемаразуменне!
Мы жадаем Вам новых літаратурных адкрыццяў. Памятайце, што кнігі – гэта вялікая скарбніца, якая захавала ў сабе шмат эмоцый, падзей і гісторый, часам нерэальных, але захапляльных і неверагодных. Бібліятэка заўсёды дапажома сарыентавацца ў суквецці літаратурных твораў і інфармацыйным патоку.
Прыемных Вам пачуццяў ад кожнай прачытанай кнігі.
Чакаем вас у надыходзячым 2022 годзе!
З павагай, калектыў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.