Знаёмства з абласной бібліятэкай працягваецца

“Новая гісторыя  старага будынку” пад такой назвай праходзяць экскурсіі па галоўным корпусе абласной бібліятэцы. Пазнаёміцца з гісторыяй будынка, цікавымі фактамі збудавання і сучасным выкарыстаннем пабудовы ў стылі канструктывізму былі запрошаны студэнты УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” і навучэнцы УА “Сярэдняя школа №40 г. Гродна”.

Супрацоўнікі аддзела краязнаўства пазнаёмілі з гісторыяй кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, самымі старымі выданнямі, якія маюцца ў фондзе  бібліятэкі (кніга 1739 г., факсімільныя выданні, галіновая і мастацкая літаратура XVIII-XIX стст.).

Запрашаем усіх даведацца пра гісторыю старога будынку абласной бібліятэкі ў самым цэнтры горада!