Максім Багдановіч – пясняр чыстае красы

9 снежня спаўняецца 130 гадоў Максіму Багдановічу. З гэтай нагоды ў юнацкі філіял завіталі студэнты філалагічнага факультэта УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы”, навучэнцы УА “Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя І.Шчастнага” і вучні 8-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №12 г.Гродна”, каб ушанаваць памяць вялікага паэта. Студэнты прачыталі вершы вялікага на беларускай, польскай, французскай, нямецкай, англійскай і нават італьянскай мовах. Літаратурна-музычная гадзіна была напоўнена ўспамінамі пра жыццёвы і творчы шлях творцы, яго няпросты лёс. Прысутныя паслухалі песні на вершы Багдановіча –  “Зорка Венера”, “Слуцкія ткачыхі”, “Вераніка”, “Па-над белым пухам вішняў”, а таксама пазнаёміліся з  фотаздымкамі песняра, яго сям’і.

Юнацкі філіял працягвае цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею паэта. Чакаем вас па адрасе: вул. Э.Ажешкі, 17.