Развітанне з ляляком – птушкай года Беларусі

Нацыянальную кампанію “Птушка года” праводзіць грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” з 2000 года, каб прыцягнуць увагу людзей да праблемы неабходнасці захавання месцаў гняздавання дзікіх птушак Беларус. Увесь год у абласной навуковай бібліятэцы праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя ляляку, да якіх мелі магчымасць далучыцца дарослыя і дзеці.
7 снежня супрацоўнікі дзіцячага філіяла завіталі ў госці да выхаванцаў ДУА “Спецыяльны яслі-сад №5 г. Гродна”, каб пазнаёміць з ляляком –птушкай года Беларусі – 2021.
Дзеці адправіліся ў медыяпадарожжа і даведаліся, што ляляк – майстар маскіроўкі, яго апярэнне практычна зліваецца з колерам лясной падсцілкі ці кары дрэва. Пазнаёміліся з легендай пра паходжанне назвы птушкі. Дзеці атрымалі памяткі “Птушка года Беларусі-2021” і пазнаёміліся з паштовымі маркамі, якія прысвечаны ляляку, а таксама з мноствам кніг пра птушыных жыхароў нашай краіны. Дзеці паспрабавалі размаляваць ляляка, выкарыстоўваючы колеры, характэрныя для апярэння птушкі.
Яркія эмоцыі даставілі дашкалятам выданні з фонду дзіцячага філіяла: кніжкі-цацкі, інтэрактыўныя кнігі, мастацкія творы для дзяцей.
Выказваем падзяку калектыву ДУА “Спецыяльны яслі-сад №5 г. Гродна” і асабіста Грэсь Таццяне Вітальеўне за супрацоўніцтва з абласной бібліятэкай.
Спадзяемся на новыя сустрэчы з маленькімі чытачамі!