“Сем цудаў бібліятэкі”

Тэматычныя мерапрыемствы, кніжныя выставы, цікавыя эксперыменты, прывабныя фотазоны, навінкі літаратуры, пазнавальныя гутаркі, LEGO-канструяванне – “сем цудаў” сучаснай дзіцячай бібліятэкі чакаюць і школьнікаў, і дашкалят у дзіцячым філіяле.
16 кастрычніка ў дзіцячую бібліятэку завіталі навучэнцы пачатковых класаў сярэдняй школы №27 і гімназіі №1 імя акадэміка Карскага.
Інфармацыйная гадзіна “Зазірніце ў матуліны вочы” нагадала аб значнасці матулінай любові, паведаміла пра творы, прысвечаныя бабулям і матулям. Кранальныя пажаданні самай любай мамачцы былі напісаны кожным удзельнікам сутрэчы.
Медыяпадарожжа з экспертам Кропелькай зноў запрасіла дзяцей у цікавы свет вады. Дапытлівыя госці даведаліся пра водныя рэсурсы планеты, прыладу вадаправода, легенды аб Гарадніцы, правіла эканомнага выкарыстання вады і сталі актыўнымі ўдзельнікамі эксперыментаў.
Кніжныя выставы, арганізаваныя супрацоўнікамі дзіцячага філіяла: “Большая энциклопедия маленького профессора”, “В капле воды отражается мир”, “Мы ўсе расцём пад зоркамі матуль” – пазнаёмілі з навуковымі выданнямі і мастацкімі творамі, пашырылі веды маленькіх чытачоў пра мерапрыемствы і адзначаемыя свята. Таксама яркія эмоцыі даставілі незвычайныя фотазоны і LEGO-канструяванне.
Чакаем вас зноў і зноў на сустрэчах з цудамі бібліятэкі ў дзіцячым філіяле па адрасе: вул. Савецкая, 25!