Для тых, хто вывучае замежныя мовы

Цыкл сустрэч-прэзентацый «Для тых, хто вывучае замежныя мовы» прайшоў для студэнтаў-першакурснікаў філалагічнага факультэта (рамана-германская філалогія) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Будучыя настаўнікі і перакладчыкі  пазнаёміліся з унікальным фондам аддзела выданняў на замежных мовах, неабходным для кожнага, хто вывучае ці выкладае замежную мову. Студэнты падабралі для сябе цікавыя кнігі, метадычныя дапаможнікі і адукацыйныя часопісы. Практычная частка мерапрыемства была прысвечана працы з электроннымі базамі дадзеных, пошуку інфармацыі па розных крыніцах.

Даведкі па тэл. 62 36 07.