Віншуем з Днём бібліятэк!

Дарагія калегі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём бібліятэк!
Вядома, што любую гісторыю ствараюць асобы, таму, кажучы пра прафесійнае свята, хочацца падзякаваць людзям, якія працавалі і працуюць у яе сценах. У кожным калектыве змянілася не адно пакаленне бібліятэкараў, прыйшло не адно пакаленне маладых спецыялістаў, але традыцыі якаснай працы і творчага падыходу застаюцца нязменна высокімі.
Самааддача, вернасць прафесійнаму абавязку, уменне і жаданне быць лепш – якасці, якія дазволілі нашаму калектыву не толькі стварыць трывалы падмурак сённяшняга дабрабыту, але і ўмацаваць аўтарытэт бібліятэкі.
Жадаем не спыняцца на дасягнутым і працягваць шлях да дасканаласці, каб традыцыі, якія за гэтыя гады склаліся ў нашай бібліятэцы, былі захаваныя і прымножаныя. Хай назапашаны прафесійны вопыт спрыяе ўвасабленню ў жыццё новых смелых праектаў, накіраваных на папулярызацыю кнігі і чытання, а таксама рэалізацыі намечаных планаў на карысць духоўнага росту і прымнажэння інтэлектуальнага патэнцыялу жыхароў вобласці.