Ленінград: крэпасць, арсенал і фронт

80 гадоў таму пачаўся адзін з самых трагічных этапаў Вялікай Айчыннай вайны – блакада Ленінграда. У ходзе бітвы за Ленінград нямецка-фашысцкія войскі, прарваўшыся праз станцыю Мга, 8 верасня 1941 года занялі Шлісельбург і адрэзалі Ленінград ад астатняй краіны з сушы. Мужныя жыхары горада стойка вытрымалі 872 дні, на працягу якіх камунікацыя з астатняй краінай падтрымлівалася толькі па Ладажскім возеры і па паветры.

Каб ушанаваць памяць аб адным з першых гарадоў Савецкага Саюза, які выстаяў і быў названы горадам-героем, аб яго сотнях тысяч загінуўшых жыхароў і абаронцаў, абанементны аддзел раіць узяць пачытаць навукова-папулярную і дакументальна-мемуарную літаратуру, якая ўключае даведнікі, энцыклапедыі, альбомы і асобнікі навукоўцаў, што апавядаюць аб прычынах ўзнікнення блакады, аб гераізме жыхароў горада і іх паўсядзённым жыцці ў цяжкіх ваенных умовах, аб Ладажскім возеры, якое стала “дарогай жыцця” для ленінградцаў і аб іншых звестках, датычных блакаднага Ленінграда. Дакладнасць змешчанай на старонках кніг інфармацыі падмацоўваюць выявы лістоў жыхароў горада-героя, фотаздымкі з месца трагічных падзей  1941 г., спасылкі на дакументы германскіх спецслужбаў і НКУС.

Запрашаем за літаратурай у абанементны аддзел па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.