Пачатак збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядуле

У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння і 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.

У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў культурным, духоўным і грамадскім жыцці нашай краіны – перапахаванне парэшткаў Самуіла Яфімавіча (Змітрака Бядулі) на Усходніх могілках у г. Мінску. З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання.

Дабрачынны разліковы рахунак для збору сродкаў у беларускіх рублях:

BY15AKBB36429000005530000000

у ААТ “ААБ Беларусбанк”

БІК: АКВВВY2X

УНП: 190269032

Прапануем усім жадаючым зрабіць унёсак ва ўшанаванне памяці выбітнага беларускага пісьменніка.