Дзень інфармацыі, прысвечаны Францыску Скарыне

Францыск Скарына – беларускі першадрукар, выдавец, перакладчык Бібліі на родную мову, пісьменнік, вучоны, лекар, батанік. Да яго 535-годдзя з часу нараджэння быў прымеркаваны Дзень інфармацыі “Францыск Скарына – духоўны светач Беларусі”, які падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы.

Падчас мерапрыемства ішла размова пра жыццёвы шлях славутага земляка, што першым з усходніх славян выдаў кнігу друкарскім спосабам і зрабіў кніжнае слова даступным “да люду паспалітага”, а гэта значыць – для ўсіх. Прысутныя пазнаёміліся з першым поўным факсімільным выданнем кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, з даследаваннямі пра яго жыццё і дзейнасць, а таксама праверылі свае веды па гісторыі беларускай кнігі, адказаўшы на пытанні віктарыны.