«Сямейныя традыцыі»: майстар-клас па казкатэрапіі

Казкі, міфы, паданні і іншыя метафарычныя гісторыі становяцца першымі ведамі дзіцяці аб навакольным свеце. Метады казкатэрапіі садзейнічаюць перадачы жыццёвага вопыту, знаёмяць са спосабамі ўзаемадзеяння са сваім унутраным “Я”, будуюць асаблівую светапоглядную сістэму чалавека.
16 снежня спецыялісты дзіцячага філіяла праводзілі заняткі для супрацоўнікаў бібліятэчных устаноў, размешчаных у сельскай мясцовасці, якія накіраваны на курсы павышэння кваліфікацыі. Удзельнікі пазнаёміліся з прыёмамі казкатэрапіі як інавацыйнага метада работы з дзяцьмі і дарослымі.
Выхавацель-метадыст ГУА “Яслі-сад №77 г. Гродна” Рэзнік Святлана Валяр’янаўна правяла карысны і цікавы майстар-клас “Сямейныя традыцыі”.
Шчыра дзякуем за супрацоўніцтва і высокі ўзровень правядзення заняткаў!