Дзень інфармацыі “Беларусь у глабальным свеце”
25 сакавіка ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Беларусь у глабальным свеце” для студэнтаў І-га курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы (спецыяльнасць − журналістыка).
Падчас сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з літаратурай, якая адлюстроўвае эканамічнае, палітычнае і культурнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі блізкага і далёкага замежжа.
Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава, на якой прадстаўлены навуковыя працы, манаграфіі, энцыклапедыі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі.
Напрыканцы мерапрыемства была праведзена экскурсія па бібліятэцы.