Метадычная дапамога ў рэжыме оn-line

19 мая 2020 года спецыялісты ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правялі on-line сустрэчу з дырэктарамі і метадыстамі раённых (гарадской) бібліятэк Гродзенскай вобласці.

Былі разгледжаны станоўчыя і адмоўныя моманты, на якія неабходна звярнуць увагу пры падрыхтоўцы матэрыялаў для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, выпрацаваны асноўныя накірункі і тэмы на будучае.

Таксама бібліятэкары абмеркавалі абласныя віртуальныя праекты, рэалізаваць якія неабходна да канца І паўгоддзя бягучага год: “Кніжныя сустрэчы”, “А ці ведаеце вы, што..?” і “ВО!Круг книг”.