Галерэя новых паступленняў

Шаноўныя чытачы!
Вы маеце ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з навінкамі, якія паступілі ў фонд ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” і прадстаўлены на выставе “Галерэя новых паступленняў”.
Прагляд дзейнічае з 25 сакавіка да 5 красавіка ў галоўным корпусе бібліятэкі (вул. Карбышава, 17, другі паверх, выставачная зала).
Сярод новых паступленняў – кнігі і часопісы па гісторыі, псіхалогіі, кулінарыі, тэхнічных навуках, навукова-папулярныя выданні, творы для дзяцей і моладзі, шырокі спектр мастацкай літаратуры беларускіх і замежных аўтараў.
Даведкі па тэлефонах: 71-89-45; 71-89-46; 71-89-49.
Запрашаем Вас у абласную бібліятэку!