“Прапануем прачытаць”

Марціновіч, А. А. Гісторыя праз лёсы. Том 4 / А. А. Марціновіч. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 355 с. : іл.

Чацвёрты том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай літаратурнай прэміі і шэрагу іншых прэстыжных літаратурных прэмій Алеся Марціновіча “Гісторыя праз лёсы” складаецца з чарговых трох кніг: “Сад, у якім заўсёды сонечна”, “Шчасце ў марах і наяве”, “Цуда-свет балет”. Кнігі адметныя цікавасцю зместу, у якім шмат нечаканых і неверагодных эпізодаў.

Адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту.
Азнаёміцца з кнігай можна ва ўніверсальнай чытальнай зале па адрасе вул. Замкавая, 20. Тэл. для даведак: 71-89-49


Зямля бацькоў, святая… : зборнік вершаў пра малую радзіму / уклад. Віктара Шніпа. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 143 с. — (100 вершаў).

Радзіма – краіна, горад, вёска, вуліца, дарога, якая вядзе да улюбёнага месца… У кожнага чалавека ёсць мясціна, дзе ён нарадзіўся. Для некага гэта вёска, для некага мястэчка, а для некага — горад. Але для кожнага з нас малая радзіма – самая прыгожая і лепшая. Бо тут самыя квяцістыя сады, лепшыя краявіды, непаўторны водар, жывуць асаблівыя людзі. I з гэтых дарагіх і любімых кожнаму з нас мясцін складаецца наша Радзіма — Беларусь.

2018 год у нашай краіне — Год малой радзімы. “Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце у іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь”, – адзначыў Прэзідэнт А.Р. Лукашэнка.

У зборніку «Зямля бацькоў, святая…» змешчана 100 вершаў, амаль трох дзясяткаў паэтаў (У.Караткевіча, Р.Барадуліна, М.Танка, паэтаў з Гарадзеншчыны), толькi тэма адна, самая дарагая – мясцiны, дзе кожны з творцаў пабачыў свет. А дапаўняюць вершаваныя радкi цудоўныя пейзажы Аркадзя Астаповiча, Апалiнарыя Гараўскага, Вiтольда Бялынiцкага–Бiрулi, Барыса Аракчэева, Леанiда Шчамялёва, Меера Аксельрода.

Пазнаёміцца з кнігай можна ў аддзеле краязнаўства (вул. Замкавая, 20, каб 11). Тэл.: 71-89-54.

 


Брежестовский, А. П. Руббенгоушнигфардель, и еще 40 красочных, точных и сочных уроков английского на каждый день: [учебное пособие] / Антон Брежестовский. – Москва: Э, 2016. – 223 с.. – (Английский весело и эффективно)

Антон Брежестовский  ̶  преподаватель, одинаково хорошо владеющий английским и русским языками, полиглот, автор книг, электронных курсов и тренингов по английскому языку. Антон Брежестовский возглавляет собственный центр изучения английского языка Brejestovski Language School.

В этой книге вы найдёте 40 реально работающих 15-минутных уроков по английскому.

10 уроков мотивации научат, как лучше, правильнее, эффективнее и с бóльшим удовольствием учить английский.

15 уроков грамматики весело и просто объяснят самые нужные конструкции и предложат упражнения, благодаря которым знание грамматики будет не только у вас в голове, но и на языке.

15 уроков лексики опишут словарные тонкости, которые позволят вам говорить на английском красиво и естественно.

Такой вот английский на завтрак, обед или любое другое время: вы открываете любой раздел книги, а там маленький урок + практическое упражнение с ключами.

Книгу можно взять в отделе изданий на иностранных языках по адресу ул. Ожешко, 17. (второй этаж)

 


Пшонік, Г. Б. Спуск у горад Хлуск : казка / Галіна Пшонік ; [мастак К. Першына]. – Мінск : Звязда, 2017. – 46, [2] с.. – (Вясёлы калейдаскоп)
Галіна Пшонік – дзіцячая пісьменніца, журналіст, часта сустракаецца з юнымі чытачамі. Менавіта гэтыя сустрэчы адкрываюць ёй, што ведаюць і чаго не ведаюць, што любяць і чаго не любяць, што разумеюць і чаго не разумеюць сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Каб дапамагчы ім даведацца, палюбіць, зразумець тое важнае, што яны яшчэ не паспелі, і пачала яна пісаць свае казкі.
Ці хацелі б вы патрапіць у горад Хлуск? Гэта вельмі прыгожае месца! Вялізная галоўная плошча застаўлена высокімі, аж да аблокаў, дзіцячымі горкамі, а ў розныя бакі ад яе промнямі разыходзяцца некалькі вуліц. На гэтых вуліцах стаяць прыгожыя будынкі, пафарбаваныя ў ружовы колер. Усе гараджане на першы погляд ветлівыя і, здаецца, з радасцю прыйдуць на дапамогу, калі яна вам спатрэбіцца.
Аднак уся гэтая прыгажосць – штучная. Жыхароў у горадзе багата, але жыць разам яны не ўмеюць – падманваюць адзін аднаго, абдурваюць, аблічваюць, абважваюць, абмерваюць. Ніхто нікому не давярае, ніхто ні з кім не супрацоўнічае, ніхто ні з кім дамовіцца не можа. А калі б вы зазірнулі ў вучэльню горада, то ўбачылі б там шмат цікавага: лабараторыю “Як выдаваць чорнае за белае”, студыю “Вясёлая міна пры дрэннай гульні”, майстэрню па перакоўцы галасоў…
Менавіта ў такі “цудоўны” горад і патрапілі Змітрок, Юрась і Вераніка. Кожны з іх схлусіў, бо баяўся пакарання за свае невялікія правіны. А вярнуцца дадому аказалася справай складанай і небяспечнай. Ці атрымаецца ў дзяцей ускараскацца па зачараванай слізкай лесвіцы? І ці ўсе жыхары Хлуска такія ўжо нягоднікі? Адказы на гэтыя пытанні вы атрымаеце, прачытаўшы казку Галіны Пшонік “Спуск у горад Хлуск”.
Гэта захапляльная казачная гісторыя прыйдзецца даспадобы чытачам малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
За кнігай звяртайцеся ў дзіцячы філіял бібліятэкі (вул. Савецкая, 25).