Летні баль у Элізы Aжэшкі
01 чэрвеня калектывам Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага праведзены “Летні баль у Элізы Ажэшкі”. У Швейцарскай даліне каля Дома сусветна вядомай пісьменніцы жыхарам і гасцям горада Гродна было прапанавана акунуцца ў эпоху ХІХ ст.: наведаць літаратурную гасцінную, паслухаць гучанне класічнай музыкі і старажытных рамансаў, скарыстацца “кветкавай поштай”, паспрабаваць гарбату і салодкія пачастункі ад пані Элізы, зрабіць адмысловую прычоску таго часу ці памятны фотаздымак. Тэатралізаваныя прадстаўленні, салон гульняў, майстар-класы па вырабу бальных паштовак – як мага больш дапамагалі адчуць атмасферу далёкага мінулага.
Рамантычны настрой гасцям свята стваралі бальныя танцы – паланэзы, вальсы, кадрыль, гапак, полька…
Гродзенцы і шматлікія госці горада, у т.л. з замежных краін, не толькі танцавалі, але і з ахвотай прымалі ўдзел у гульнях. Захапляльны катыльён, “ручаёк,” традыцыйныя фанты – падаравалі прысутным добры настрой.
Завяршыўся баль выступленнем капэлы беларускіх народных духавых інструментаў “Гуды” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.