Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”

1 чэрвеня 2018 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роля міжнацыянальнага дыялогу ў станаўленні і развіцці грамадства”.
Асноўная мэта правядзення канферэнцыі – папулярызацыя Гродзеншчыны як шматнацыянальнага краю, наладжванне міжкультурных сувязей, актывізацыя турыстычнай дзейнасці Прынемання.
  У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Алена Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, Яраслаў Ксёнжак, Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне, Анатоль Дзідзенка, Генеральны консул Украіны ў Брэсце, Ігар Чывель, Ганаровы консул Кыргызкай Рэспублікі ў Гродна, прадстаўнікі рэлігійных канфесій і этнакультурных грамадскіх аб’яднанняў, навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, творчая інтэлегенцыя Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
Абмяркоўваліся пытанні:
– узаемадзеянне народаў і культур на тэрыторыі Гродзенскай вобласці;
– уплыў прадстаўнікоў нетытульных нацый на сацыякультурнае развіццё грамадства;
– роля рэлігійных канфесій у міжнацыянальным дыялогу;
– публічныя бібліятэкі і нацыянальныя супольнасці на Гродзеншчыне і інш.
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.М.Карлюкевіч правёў міжнародны круглы стол “Дыялог літаратур – дыялог культур” з удзелам пісьменнікаў і выдаўцоў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Казахстана, Азербайджана, Дагестана.
Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні выдання твораў класікаў і сучасных аўтараў, папулярызацыя літаратурнай спадчыны краін.