Гiсторыя

Сёння дзяржаўная ўстанова культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” з’яўляецца буйнейшым кнігасховішчам, вядучым інфармацыйным, адукацыйным і сацыякультурным цэнтрам, лідарам бібліятэчнай палітыкі ў вобласці.

Штогод да паслуг бібліятэкі звяртаецца звыш 44 тыс. чытачоў: навукоўцы, творчая інтэлігенцыя, спецыялісты народнай гаспадаркі, моладзь, дзеці і інш. Вялікая ўвага ўдзяляецца бібліятэчнаму абслугоўванню жыхароў горада па месцы іх працы: на буйнейшых прадпрыемствах і ўстановах г. Гродна арганізуюцца выязныя дні інфармацыі, прагляды літаратуры, тэматычныя вечары.

Інфармацыйныя рэсурсы галоўнай бібліятэкі вобласці налічваюць звыш 604 тыс. экз. дакументаў, даведачныя выданні прадстаўлены на 70 мовах свету. Выдзелены калекцыя рэдкіх кніг (ХVIII-пач.ХІХ стст.) і ўнікальныя самаробныя выданні, падрыхтаваныя жыхарамі Гродзеншчыны. Ажыццяўляецца алічбоўка музычных твораў, рэдкіх фотаздымкаў па гісторыі г. Гродна, ствараюцца базы дадзеных асабістай генерацыі “Легенды Гродзеншчыны. Галерэя знакамітых асоб”, “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Прынёманскага края” і інш.

З 2008 года абласная бібліятэка забяспечвае жыхарам Гродзеншчыны доступ да інфармацыйных рэсурсаў сусветных вытворцаў з дапамогай віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Шырокі доступ карыстальнікаў да прававой інфармацыі забяспечвае Публічны цэнтр прававой інфармацыі. Плённа працуе Грамадская прыёмная, дзе бясплатную юрыдычную кансультацыю чытачам аказваюць юрысты-практыкі юрыдычных службаў горада і натарыўсы.
Паспяхова працуе першы ў Рэспубліцы Беларусь інтэрактыўны цэнтр навукі і тэхналогій Мультыцэнтр “Совушка”, створаны ў рамках праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Польшча – Беларусь – Україна” 2010-2015 гг. Штогод каля 10 тыс. чал. праходзяць навучанне ў 8 лабараторыях і сэнсарным пакоі Мультыцэнтра. Штотыднёва праводзяцца заняткі з выхаванцамі дзіцячых дамоў, арганізуюцца Дні сям’і, Дні бібліятэрапіі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Візітнай карткай абласной бібліятэкі стаў Дом Э.Ажэшкі. штогод мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці сусветна вядомай пісьменніцы, наведваюць звыў 7-мі тыс. жыхароў Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Экскурсіі праводзяцца на 5-ці мовах свету.
Дзякуючы намаганням работнікаў бібліятэкі захоўваюцца традыцыі Э.Ажэшкі: дзейнічае літаратурны салон “У пані Элізы”, праходзяць тэатралізаваныя прадстаўленні “Эліза Ажэшка запрашае”, летнія канцэрты-балі, дабрачынныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот.
Вялікая ўвага надаецца сацыякультурнай дзейнасці. Штогадова ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага на высокім узроўні праходзяць Міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі і Гарадзенскія чытанні, фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”, прэзентацыі новых кніг пісьменнікаў, мерапрыемствы ў межах творчых праектаў, праграм і акцый: “Дакрануцца да гісторыі”, “Курсам лідара”, “З надзеяй у будучыню”, “Чытаем разам” і інш.
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне дзейнасці 300 публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры, а таксама бібліятэк іншых сістэм і ведамстваў: аказвае метадычную і практычную дапамогу, абагульняе і ўкараняе перадавы вопыт работы бібліятэк, арганізуе і праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў. Абласная бібліятэка – ініцыятар правядзення абласных конкурсаў: “Бібліятэка года”, “На лепшую самаробную кнігу”, “Героі кніжных старонак”.
Штогод выдаецца звыш 20 творчых прац: аналітычны матэрыял “Бібліятэкі Гродзеншчыны за … год” з дадаткамі, штоквартальныя бюлетэнь “З жыцця бібліятэк вобласці” і бібліяграфічны паказальнік “Новая літаратура аб Гродзенскай вобласці”, інфармацыйны зборнік “У дапамогу метадысту”, краязнаўчы каляндар і інш.
Дзякуючы плённай працы людзей, якія ўсе свае веды, майстэрства, творчасць аддаюць асвеце грамадства, развіццю духоўнасці і павышэнню яго культуры, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага адпавядае свайму галоўнаму прызначэнню – з’яўляецца скарбніцай духоўнай памяці беларускага народа.

[/et_pb_text][/et_pb_column][/et_pb_row][/et_pb_section]