Праекты
З мэтай удасканалляння дзейнасці бібліятэк, прапаганды творчасці пісьменнікаў, укаранення новых тэхналогій, актывізацыі навукова-даследчай работы, пошука новых формаў і метадаў работы з чытачамі і г.д. сярод бібліятэчных устаноў і іх чытачоў штогод праводзяцца абласныя конкурсы і акцыі.
2022
Абласны праект “17-я старонка”
Абласны праект накіраваны на папулярызацыю прафесіі бібліятэкара ў моладзевым асяроддзі, фарміраванне пазітыўнага сацыяльнага і прафесійнага іміджу бібліятэкара.
Для ўдзелу ў праекце неабходна запісаць відэаролік у якім супрацоўнікі бібліятэк будуць расказваць пра сябе не толькі як пра сучаснага бібліятэкара, але і з іншага боку, як творчага і сямейнага чалавека.