Касмічныя прыгоды Пачытай-кі

Для нас здаецца звыклым, што стартуюць з Зямлі касмічныя караблі, у высокіх нябесных далях адбываюцца стыкоўкі касмічных апаратаў, месяцамі ў касмічных станцыях жывуць і працуюць касманаўты, сыходзяць да іншых планет аўтаматычныя станцыі. Жыхары Зямлі заўсёды будуць з падзякай памятаць імёны людзей, якія адкрылі новую сферу чалавечай дзейнасці.

У красавіку ў дзіцячым аддзеле цыкл мерапрыемстваў “Пачытай-ка” прайшоў пад дэвізам “Касмічнае побач!”

Займальнае падарожжа ў свет космасу здзейснілі навучэнцы гімназіі №10. Каманды − экіпажы касмічных караблёў – праверылі свае веды аб космасе: разам “апынуліся” на касмічнай станцыі ў суправаджэнні Алега Навіцкага і даведаліся пра навуковыя даследаванні і паўсядзённую працу касманаўтаў. Падлеткі таксама ўзгадалі імёны, якія праслаўляюць касмічныя дасягненні нашай Радзімы, пазнаёміліся з “касмічнымі” кнігамі абласной бібліятэкі і папрактыкаваліся ў рашэнні “планетарных” задач. У крэатыўнай лабараторыі ЛЕГА сканструявалі свае ўласныя касмічныя станцыі і лятальныя апараты, а потым абаранілі камандныя ЛЕГА-праекты.