Акцыі

З мэтай удасканалляння дзейнасці бібліятэк, прапаганды творчасці пісьменнікаў, укаранення новых тэхналогій, актывізацыі навукова-даследчай работы, пошука новых формаў і метадаў работы з чытачамі і г.д. сярод бібліятэчных устаноў і іх чытачоў штогод праводзяцца абласныя конкурсы і акцыі.

 

2022

“Топ-265 читательских предпочтений”

Падчас рэалізацыі акцыі кожная бібліятэка вобласці павінна прадставіць відэаролік-рэкамендацыю адной кнігі (на выбар удзельнікаў). Мэта акцыі – стварыць у сацыяльных медыя найбольш яскравыя агляды літаратурных твораў, папулярызацыя чытання сярод карыстальнікаў сацыяльных медыя і прыцягнення іх ў бібліятэку. Кожная ўстанова прадстаўляе нешта ўнікальнае і цікавае. Для гэтага неабходна выкарыстоўваць адзіны хэштэг #Топ-265 читательских предпочтений для ўсіх падзей акцыі. Такім чынам, бібліятэкары раскажуць сваім чытачам пра паведамленні з іншых стужак, а чытачы ў іншых рэгіёнах даведаюцца аб вашых знаходках. Вынікам акцыі стане сумеснае стварэнне інтэрактыўнага “чытацкага дзённіка”, дзе будуць прадстаўлены лепшыя ўзоры літаратуры для чытання. Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца супрацоўнікі і карыстальнікі бібліятэк.

Кожнай дзяржаўнай установе культуры бібліятэчнага тыпу неабходна стварыць столькі відэаролікаў, колькі бібліятэк у сістэме і прадставіць іх у абласную бібліятэку.

За тыдзень да тэрміну прадстаўлення роліка Вам неабходна даслаць у аддзел бібліятэказнаўства абласной бібліятэкі спіс з 3-ох магчымых варыянтаў кніг для адбору спецыялістамі АБ (з мэтай не дапушчэння паўтора).

Працягласць відэаролікаў не больш за 1,5 хвіліны. Якасць – не ніжэй HD (1280×720), пажадана FullHD (1920×1080). Фармат: MP4, AVI, MKV, WMV, MPG. Мова – руская ці беларуская, у залежнасці ад мовы твора.

Рэсурсы будуць размешчаны на сайце абласной бібліятэкі і ў сацыяльных сетках.

Абласны бібліямарафон “77 хвілін чытання”

На працягу бібліямарафона ў кожнай бібліятэцы арганізуюцца разнастайныя сацыякультурныя мерапрыемствы: кніжныя выставы, вечарыны ўспамінаў, гадзіны Славы, акцыі віншаванні і сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, мультымедыйныя прэзентацыі, гучныя чытанні, адкрытыя мікрафоны, гістарычныя агляды, урокі мужнасці, фотавыставы, дыспуты, флэшмобы і г.д. Інфармацыю аб праведзенай рабоце неабходна размяшчаць на сайтах раённай і абласной бібліятэк, у сацыяльных сетках з кароткай анатацыяй і фотаздымкамі.

Абласны фотакрос “Я – падарожнік, я – краязнаўца”

Абласны фотакрос праводзіцца сярод чытачоў публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці з мэтай папулярызацыі гістарычнай, архітэктурнай, прыроднай спадчыны Прынёманскага краю. У межах яго будзе створана калекцыя ўнікальных фотаздымкаў, прысвечаных Гродзеншчыне. Удзельнікам неабходна ажыццявіць падарожжа па родным краі, вызначыць для сябе штосці незвычайнае, асаблівае, зрабіць фотаздымак і прадставіць яго ў абласную бібліятэку. Для прадстаўлення матэрыялаў выкарыстоўваецца адзіны хэштэг #Фотакрос для ўсіх падзей акцыі.

 

Паважаныя калегі!

Вынікам фотакроса стане стварэнне інтэрактыўнага фотаальбома, які будзе размешчаны на сайце абласной бібліятэкі і ў сацыяльных сетках.

Да ўдзелу ў фотакаросе запрашаюцца бібліятэчныя супрацоўнікі, карыстальнікі бібліятэк і ўсе зацікаўленыя.

Патрабаванні да фотаматэрыялаў: фармат JPG, JPEG, PNG. Суадносіны бакоў 16:9 ці 4:3.

Для 16:9 мінімальна:

  • 1920*1080 для альбомнай арыентацыі;
  • 1080*1920 для кніжнай.

Для 4:3 мінімальна:

  • 2000*1500 для альбомнай арыентацыі;
  • 1500*2000 для кніжнай.

Асобна падаецца інфармацыя на беларускай мове пра кожны выбраны вамі аб’ект (штосці цікавае, унікальнае. Напрыклад: самае глыбокае возера ў вобласці, самая доўгая рака, першы музей, знамянальнае месца і г.д.). Тэкст шрыфтам Times New Roman, памерам 14, не больш за 3-4 простых сказаў.

Кожнай установай прадстаўляюцца 6 фотаздымкаў рознай тэматыкі (архітэктура, пейзаж, гістарычныя помнікі, славутыя мясціны і г.д.).

Абласная бібліятэка застаўляе за сабой права адбору фотаздымкаў для размяшчэння ў зводным інтэрактыўным рэсурсе.

 

Прагледзець прыклад, а таксама спампаваць неабходныя матэрыялы вы можаце тут.

“EVENT-чытанні” (чытанне з нагоды): творы пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года”

“EVENT-чытанні” павінны стаць маштабнай падзеяй у падтрымку кнігі і чытання, якія ахопяць дашкольныя ўстановы, дзіцячыя дамы, адукацыйныя ўстановы вобласці, працоўныя калектывы і г.д. У бібліятэках павінны быць запланаваны гучныя чытанні кніг пісьменнікаў-юбіляраў вядомымі людзьмі рэгіёна, выставы літаратуры і іншыя сацыякультурныя мерапрыемствы.

“Ганаруся табой, Беларусь!”

Акцыя “Ганаруся табой, Беларусь!” прысвечана Году гістарычнай памяці і накіравана на патрыятычнае выхаванне моладзі і папулярызацыю гістарычнай спадчыны Гродзеншчыны і Рэспублікі Беларусь у цэлым. Кожная дзяржаўная ўстанова культуры бібліятэчнага тыпу павінна стварыць і прадставіць у абласную бібліятэку не менш за адзін відэаролік працягласцю не больш за 3 хвіліны. Патрабаванні да відэарэсурсаў: беларуская мова, выкарыстанне ўнікальных фота- і відэаматэрыялаў, крэатыўны і арыгінальны падыход да падачы матэрыяла, мастацкае афармленне, даступнасць успрымання і эмацыйнае ўздзеянне. У канцы роліка абавязкова павінна прагучаць фраза “Ганаруся табой, Беларусь!”.

Чэлендж “Класічна…патрыятычна”: Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа”

Чэлендж ладзіцца на працягу трох кварталаў. Падчас яго правядзення неабходна зрабіць фотаздымкі людзей розных узроставых катэгорый, якіх засталі за чытаннем твораў Я. Купалы і Я. Коласа. Месца фотаздымкаў можа быць разнастайным: парк, аўтатранспарт, бібліятэка, пляж, кафэ, аўтобусны прыпынак і г.д. Фотаздымкі размяшчаюцца на ўласных сайтах бібліятэчных устаноў вобласці і дасылаюцца ў абласную бібліятэку.