Зямля бацькоў, святая…

Зямля бацькоў, святая… : зборнік вершаў пра малую радзіму /  уклад. Віктара Шніпа. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 143 с. — (100 вершаў).

Радзіма – краіна, горад, вёска, вуліца, дарога, якая вядзе да улюбёнага месца… У кожнага чалавека ёсць мясціна, дзе ён нарадзіўся. Для некага гэта вёска, для некага мястэчка, а для некага — горад. Але для кожнага з нас малая радзіма – самая прыгожая і лепшая. Бо тут самыя квяцістыя сады, лепшыя краявіды, непаўторны водар, жывуць асаблівыя людзі. I з гэтых дарагіх і любімых кожнаму з нас мясцін складаецца наша Радзіма — Беларусь.

2018 год у нашай краіне — Год малой радзімы. “Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце у іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь”, – адзначыў Прэзідэнт А.Р.  Лукашэнка.

У зборніку «Зямля бацькоў, святая…» змешчана 100 вершаў, амаль трох дзясяткаў паэтаў (У.Караткевіча, Р.Барадуліна, М.Танка, паэтаў з Гарадзеншчыны), толькi тэма адна, самая дарагая – мясцiны, дзе кожны з творцаў пабачыў свет. А дапаўняюць вершаваныя радкi цудоўныя пейзажы Аркадзя Астаповiча, Апалiнарыя Гараўскага, Вiтольда Бялынiцкага–Бiрулi, Барыса Аракчэева, Леанiда Шчамялёва, Меера Аксельрода.

Пазнаёміцца з кнігай можна ў  аддзеле краязнаўства (вул. Замкавая, 20, каб 11). Тэл.: 71-89-54.