Юбіляры сакавіка

1 – 80 гадоў з дня нараджэння Валадося Аркадзя Лявонцьевіча (нар. у 1943 г., в. Какошчычы Слонімскага раёна), беларускага і французскага опернага спевака (барытон).


2 – 70 гадоў з дня нараджэння Цыркунова Уладзіміра Максімавіча (нар. у 1953 г.), беларускага вучонага ў галіне інфекцыйных хвароб, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1979 г. працуе ў ГрДМУ.


4 – 40 гадоў з часу адкрыцця КУП “Аквацэнтр” у Гродне (1983 г.).


5 – 80 гадоў з дня нараджэння Сытага Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1943 г., в. Бандары Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне кардыялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка адукацыі.


6 – 140 гадоў з дня нараджэння Бялькевіча Івана Кандратавіча (1883 г., в. Варонічы Слонімскага раёна – 1960 г.), беларускага мовазнаўца, педагога. Вучыўся ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі.


6 – 90 гадоў з дня нараджэння Бразінскага Гедыміна Генрыхавіча (1933 г., в. Чычыноўшчына Іўеўскага раёна), беларускага педагога, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі. Настаўнічаў на Іўеўшчыне. У 1980-1993 гг. – дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага вучылішча.


10 – 90 гадоў з дня нараджэння Андраюка Серафіма Антонавіча (1933-2022 гг.), беларускага літаратуразнаўца, крытыка. У 1945-1952 гг. жыў у в. Бербашы Карэліцкага раёна.


11 – 130 гадоў з дня нараджэння Іаскевіча Івана Фёдаравіча (1893 г., в. Белякоўшчына Гродзенскага раёна – 1964 г.), савецкага ваеннага дзеяча, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнанта.


11 – 60 гадоў з дня нараджэння Папко Іосіфа Юльянавіча (1963 г., в. Краснае Шчучынскага раёна – 2015 г.), беларускага журналіста.


16 – 100 гадоў з дня нараджэння Зеланда Міхаіла Георгіевіча (нар. у 1923 г.), вучонага ў галіне глебазнаўства. У 1965-1969 гг. працаваў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1970-1972 гг. – выкладчык Гродзенскага педагагічнага інстытута.


16 – 100 гадоў з дня нараджэння Іўліева Юрыя Дзмітрыевіча (1923-1945 гг.), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944 г.). Пахаваны ў брацкай магіле ў парку Жылібера ў Гродне. Яго імя носіць вуліца ў Гродне.


17 – 70 гадоў з дня нараджэння Бекіша Тадэвуша Генрыхавіча (нар. у 1953 г., Гродна), тэатральнага рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.


18 – 80 гадоў з дня нараджэння Нікалаевай-Апіёк Тамары Іванаўны (нар. у 1943 г.), беларускай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі. У 1966-1974 гг. працавала ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


19 – 60 гадоў з дня нараджэння Яцук Таццяны Мікалаеўны (нар. у 1963 г., в. Радагошча Навагрудскага раёна), беларускай паэткі, члена Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.


20 – 75 гадоў з дня нараджэння Сакаловай Алены Васільеўны (нар. у 1948 г.), літаратуразнаўца, педагога. З 1981 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


22 – 70 гадоў з дня нараджэння Кураша Уладзіміра Пятровіча (1953 г., Гродна – 2011 г.), беларускага спартсмена (футбол), спартыўнага педагога. З 1992 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


23 – 75 гадоў з дня нараджэння Пашкова Генадзя Пятровіча (нар. у 1948 г.), беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980 г.) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998 г.). У 1953-1966 гг. жыў на Смаргоншчыне, вучыўся ў Войстамскай СШ Смаргонскага раёна.


25 – 70 гадоў з дня нараджэння Карлюкова Аляксандра Васільевіча (1953-2002 гг.), беларускага матэматыка. З 1979 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


26 – 90 гадоў з дня нараджэння Клубовіча Уладзіміра Уладзіміравіча (нар. у 1933 г., в. Варонічы Зэльвенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне тэхналогіі апрацоўкі металаў, акадэміка НАН Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.


27 – 70 гадоў з дня нараджэння Саласюка Уладзіміра Вільгельмавіча (нар. у 1953 г.), пісьменніка, члена Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Жыве ў Гродне.