Юбіляры лістапада

1 – 125 гадоў з дня нараджэння Гарбачова Уладзіміра Канстанцінавіча (1898 г., в. Дашкаўцы Мастоўскага раёна – 1956 г.), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.


1 – 90 гадоў з дня нараджэння Адамчыка Вячаслава Уладзіміравіча (1933 г., в. Варакомшчына Дзятлаўскага раёна – 2001 г.), беларускага пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка.


1 – 90 гадоў з дня нараджэння Бартосіка Івана (Іосіфа) Станіслававіча (нар. у 1933 г., г. Бярозаўка Лідскага раёна), беларускага мастака, майстра шкловырабаў, шліфоўшчыка-алмазчыка. З 1949 г. працаваў на шклозаводзе “Нёман”.


1 – 80 гадоў з дня нараджэння Варапая Мікалая Іванавіча (1943 г., в. Боблава Ваўкавыскага раёна – 2022 г.), расійскага вучонага-энергетыка, члена-карэспандэнта Расійскай АН, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Расіі.


1 – 70 гадоў з дня нараджэння Шушкевіча Генадзя Часлававіча (нар. у 1953 г., Ваўкавыск), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук. З 1984 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


6 – 60 гадоў з дня нараджэння Жыха Часлава Альфонсавіча (нар. у 1963 г.), музыканта, выкладчыка, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” (2012 г.).


7 – 125 гадоў з дня нараджэння Гельберга Самуіла Іосіфавіча (1898-1992 гг.), беларускага вучонага ў галіне мікрабіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара ГрДМІ.


7 – 125 гадоў з дня нараджэння Якаўчыка Клімента Марцінавіча (1898 г., в. Дольная Свіслач Гродзенскага раёна – 1941 г.), беларускага і рускага паэта, перакладчыка.


7 – 80 гадоў з дня нараджэння Канюшкевіч Марыі Іосіфаўны (нар. у 1943 г., в. Погіры Дзятлаўскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара. З 1976 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


7 – 80 гадоў з дня нараджэння Кеўры Міхаіла Канстанцінавіча (нар. у 1943 г., в. Галімшчына Іўеўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне клінічнай фармакалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.


7 – 80 гадоў з дня нараджэння Юрчанкі Валерыя Пятровіча (1943-2008 гг.), беларускага вучонага ў галіне тапаграфічнай анатоміі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1971-2006 гг. працаваў у ГрДМУ.


8 – 120 гадоў з дня нараджэння Явара Міхася (сапр. Карась Міхаіл Андрэевіч; 1903 г., в. Міневічы Мастоўскага раёна – 1933 г.), беларускага паэта.


11 – 120 гадоў з дня нараджэння Ільінскага Аляксандра Канстанцінавіча (1903 г., г. п. Мір Карэліцкага раёна – 1967 г.), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР.


11 – 60 гадоў з дня нараджэння Гаравой Марыны Міхайлаўны (нар. у 1963 г.), спявачкі, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” (2006 г.).


12 – 200 гадоў з дня нараджэння Шпілеўскага Паўла Міхайлавіча (1823-1861 гг.), беларускага і расійскага этнографа, фалькларыста, пісьменніка, журналіста, публіцыста, тэатральнага крытыка, драматурга. Даследчык Гродзеншчыны ў 50-х гг. XIX ст.


13 – 125 гадоў з дня нараджэння Шыфраса Аляксандра Львовіча (1898 г., Гродна – 1938 г.), савецкага ваеннага дзеяча, удзельніка грамадзянскай вайны, армейскага камісара другога рангу, начальніка ваенна-гаспадарчай акадэміі Чырвонай арміі, члена Ваеннага савета пры наркоме абароны СССР.


15 – 130 гадоў з дня нараджэння Чарняўскага Францішка Янавіча (1893 г., в. Чухны Смаргонскага раёна – 1979 г.), беларускага выдаўца, каталіцкага святара.


15 – 80 гадоў з дня нараджэння Вербавай Хрысціны Уладзіміраўны (нар. у 1943 г., в. Радагошча Навагрудскага раёна), беларускага педагога, псіхолага. З 1971 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


15 – 70 гадоў з дня нараджэння Скітовіча Віктара Віктаравіча (нар. у 1953 г.), беларускага і расійскага правазнаўца, доктара юрыдычных навук, прафесара. З 1983 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


18 – 120 гадоў з дня нараджэння Брыкеля Паўла Парфір’евіча (1903-1983 гг.), савецкага ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945 г.), генерал-маёра. Камандаваў 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіяй, якая вызначылася пры вызваленні Гродна і атрымала ганаровае званне “Гродзенская”. Яго імя носіць вуліца ў Гродне.


20 – 75 гадоў з дня нараджэння Абрамовіч Зоф’і (нар. у 1948 г. в. Воўпа Ваўкавыскага раёна), польскага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук.


24 – 130 гадоў з дня нараджэння Тамарына Ільі Лявонавіча (1893 г., Гродна – 1961 г.), беларускага вучонага ў галіне фтызіятрыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.


24 – 100 гадоў з дня нараджэння Мажэйка Марыі Юліанаўны (1923-2022 гг.), народнага майстра, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” (2015 г.).


24 – 90 гадоў з дня нараджэння Клявы Антона Францавіча (1933 г., в. Малая Капліца Гродзенскага раёна), механізатара вучэбна-даследчай гаспадаркі “Прынеманскі” Гродзенскага раёна, Героя Сацыялістычнай Працы (1966 г.).


25 – 110 гадоў з дня нараджэння Бржэскага Вітольда Часлававіча (1913-1984 гг.), беларускага вучонага ў галіне гісторыі медыцыны і сацыяльнай гігіены, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1961-1982 гг. – стваральнік і першы загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя ГрДМІ.


25 – 100 гадоў з дня нараджэння Калініна Сцяпана Мікітавіча (1923-1987 гг.), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945 г.).


27 – 120 гадоў з дня нараджэння Пестрака Піліпа Сямёнавіча (1903-1978 гг.), беларускага пісьменніка, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. У 1927-1929 гг. – член Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ. За падпольную дзейнасць зняволены і сядзеў у гродзенскай турме ў 1929-1933 гг. У 1939-1940 гг. – сакратар гаркама КПБ у Гродне.


27 – 75 гадоў з дня нараджэння Ермачэнкава Генадзя Аляксандравіча (1948 г., г. п. Поразава Свіслацкага раёна – 2004 г.), беларускага кампазітара, дырыжора.