Юбіляры жніўня

1 – 45 гадоў з часу заснавання ДУА “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў” (1980).


2 – 80 гадоў з часу заснавання Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” (1945).


4 – 75 гадоў з часу заснавання СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Гродзенскага раёна, адной з вядучых гаспадарак Беларусі (1950).


6 – 70 гадоў з дня нараджэння Альховіка Аляксандра Пятровіча (нар. у 1955 г.), беларускага кампазітара, паэта, мастацкага кіраўніка самадзейнага калектыву Астравецкага РАУС.


6 – 310 гадоў з дня нараджэння Догеля Мацея (1715, в. Гембулы Лідскага павета – 1760), гісторыка-архівіста, педагога, правазнаўца, выдаўца. Вучыўся ў піярскай школе ў Шчучыне.


9 – 50 гадоў з дня нараджэння Раманава Алега Аляксандравіча (нар. у 1975 г., Гродна), старшыні Беларускай партыі “Белая Русь”, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гродзенскай вобласці.


9 – 70 гадоў з дня нараджэння Парамонавай Нэлы Сяргееўны (нар. у 1955 г.), беларускага вучонага ў галіне педыятрыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1978 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.


9 – 175 гадоў з дня нараджэння Абіхта Рудольфа (1850 – 1921), нямецкага вучонага-філолага, славіста, перакладчыка, педагога, беларусазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў і папулярызатараў беларускай культуры ў Германіі. У 1917-1918 гг. працаваў у Свіслацкай настаўніцкай семінарыі.


10 – 75 гадоў з дня нараджэння Вераб’я Анатоля Леанідавіча (нар. у 1950 г., в. Вайнілавічы Мастоўскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, педагога.


10 – 170 гадоў з дня нараджэння Латышава Васіля Васільевіча (1855 – 1921), рускага гісторыка. У 1864-1872 гг. жыў у Гродне.


11 – 90 гадоў з дня нараджэння Шышко Рыгора Барысавіча (1935 г., в. Белавічы Мастоўскага раёна – 2021), беларускага правазнаўца, доктара права, прафесара, кавалера ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”.


13 – 50 гадоў з дня нараджэння Сенюта Аляксандры Пятроўны (нар. у 1975 г.), дырэктара дзяржаўнай дыягнастычнай установы “Гродзенская абласная ветэрынарная лабараторыя”.


13 – 90 гадоў з дня нараджэння Забаўскага Міхаіла Цімафеевіча (1935 г., в. Турэц Карэліцкага раёна – ?), беларускага вучонага ў галіне тэхналогіі машынабудавання, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі.


14 – 640 гадоў з часу заключэння Крэўскай уніі 1385 г. Заключана ў Крэўскім замку на Смаргоншчыне (1385).


16 – 30 гадоў з часу заснавання ТДА па вытворчасці прадуктаў харчавання “Фірма АВС” (Гродна; 1995).


17 – 100 гадоў з дня нараджэння Нікіцевіча Васіля Міхайлавіча (1925 – 1994), беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара. З 1974 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


17 – 70 гадоў з дня нараджэння Яцэвіча Мікалая Аляксандравіча (нар. у 1955 г., в. Сімакава Карэліцкага раёна), беларускага бібліятэказнаўца, педагога.


21 – 75 гадоў з дня нараджэння Сялевіч Таццяны Аляксандраўны (нар. у 1950 г.), беларускага вучонага ў галіне біялогіі, педагога. З 1985 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.


25 – 120 гадоў з дня нараджэння Лазарава Мікалая Аляксандравіча (1905, Смаргонь – 1980), беларускага спявака (драматычны тэнар), заслужанага артыста Беларусі.


25 – 80 гадоў з дня нараджэння Рахманько Яўгена Міхайлавіча (1945 г., в. Заполле Карэліцкага раёна – 2018), беларускага вучонага ў галіне аналітычнай хіміі, доктара хімічных навук, прафесара.


25 – 70 гадоў з дня нараджэння Сакалова Аляксандра Мікалаевіча (нар. у 1955 г.), беларускага пісьменніка (паэт, драматург), педагога, лаўрэата прэміі Рэспубліканскага конкурсу драматургаў (1995). Жыве і працуе ў г.п. Радунь Воранаўскага раёна.


29 – 80 гадоў з дня нараджэння Клімовіча Іосіфа Іосіфавіча (нар. у 1945 г., в. Карытніца Лідскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1977 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.