Юбіляры ліпеня

75 гадоў з часу заснавання філіяла “Гожская сельская бібліятэка” ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр (1945).

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Ківача Леаніда Мікалаевіча (нар.у 1945 г., Навагрудак), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1970 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя   Я. Купалы, у 1994-1997 гг. – на пасадзе рэктара.

 1 – 50 гадоў з дня нараджэння Кітуркі Ірыны Фёдараўны (нар. у 1970 г.), беларускага гісторыка, педагога. У 1993-1998 гг. працавала настаўнікам СШ № 23 г.Гродна. З 2001 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, са снежня 2017 г. – на пасадзе рэктара.

2 – 90 гадоў з дня нараджэння Паўловіча Сяргея Аляксандравіча     (1930 – 2016), беларускага вучонага ў галіне мікрабіялогіі і магнітабіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1979 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1998 г. – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

3 – 70 гадоў з дня нараджэння Багаслаўчыка Пятра Міхайлавіча (нар. у 1950 г., в.Юравічы Дзятлаўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне гідратэхнічнага будаўніцтва, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі.

3 – 60 гадоў з дня нараджэння Мікуліча Мікалая Уладзіміравіча (нар. у 1960 г.), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, педагога, лаўрэата прэмій Саюза пісьменнікаў Беларусі, НАН Беларусі, прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2000).

3 – 60 гадоў з дня нараджэння Самалевіч Марыі Мікалаеўны (нар. у 1960 г., в.Бязводнікі Свіслацкага раёна), беларускага дзеяча культуры, загадчыка сектара культуры і вольнага часу аграгарадка Грынкі Свіслацкага цэнтра культуры і народнай творчасці, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Клубны работнік года” (2016).

5 – 60 гадоў з дня нараджэння Жабінскага Уладзіміра Мікалаевіча (нар. у 1960 г., в.Шутавічы Смаргонскага раёна), беларускага вучонага ў галіне арганічнай і біяарганічнай хіміі, доктара хімічных навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996).

6 – 30 гадоў з часу заснавання Музея-сядзібы Ф. Багушэвіча “Кушляны”, філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (в.Кушляны Смаргонскага раёна; 1990).

8 – 70 гадоў з дня нараджэння Кузьміча Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1950 г.), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, педагога. З 1980 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, у 1999-2012 гг. – на пасадзе прарэктара.

9 – 90 гадоў з дня нараджэння Сенюха Чэслава (нар. у 1930 г., г.п.Любча Навагрудскага раёна), польскага пісьменніка, перакладчыка, журналіста.

9 – 70 гадоў з дня нараджэння Макшанавай Алены Іванаўны (нар. у 1950 г.), беларускага вучонага ў галіне агульнай гігіены, экалогіі і валеалогіі, доктара медыцынскіх навук. З 1976 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

10 – 120 гадоў з дня нараджэння Сергіевіча Пётры (Пётр Аляксандравіч; 1900 – 1984), беларускага і літоўскага мастака (жывапіс, графіка, манументальнае мастацтва), заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы. Выканаў роспісы ў касцёлах Смаргоні, Солаў, Жодзішак, бернардынскім касцёле ў Гродне.

11 – 60 гадоў з дня нараджэння Канюка Аляксандра Уладзіміравіча (нар. у 1960 г., Гродна), беларускага правазнаўца, дзяржаўнага саветніка юстыцыі I класа, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

12 – 75 гадоў з дня нараджэння Чарнышовай Дар’і Яўгенаўны (нар. у 1945 г., в.Мыто Лідскага раёна), беларускай спартсменкі і трэнера (лёгкая атлетыка), майстра спорту СССР міжнароднага класа, бронзавага прызёра Кубка Еўропы (1976), прызёра чэмпіянату СССР (1976), рэкардсменкі Беларусі, заслужанага трэнера Беларусі.

12 – 60 гадоў з дня нараджэння Дулуб Анны Міхайлаўны (нар. у       1960 г.), беларускага педагога, грамадскага дзеяча, выдатніка адукацыі Беларусі. З 1997 г. – дырэктар ДУА “Гродзенская гарадская гімназія”.

15 – 610 гадоў з часу ўдзелу Гродзенскай харугвы ў Грунвальдскай бітве, вырашальнай бітве Вялікай вайны  1409-1411 гг. ВКЛ і Польшчы супраць Тэўтонскага ордэна (1410).

15 – 70 гадоў з дня нараджэння Прэабражэнскага Уладзіміра Барысавіча (нар. у 1950 г., Гродна), беларускага архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988). Працаваў ў “Гроднажылбудзе”, “Гроднаграмадзянпраекце”, начальнікам упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

16 – 30 гадоў з часу стварэння РУНП “Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі” (Шчучын; 1990).

17 – 125 гадоў з дня нараджэння Шамашкіна Мадэста Абрамавіча (1895, Слонім – 1972), генерал-маёра медыцынскай службы Савецкай Арміі, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

20 – 140 гадоў з дня нараджэння Леўчыка Гальяша (сапр. Ляўковіч Ілля Міхайлавіч; 1880, Слонім – 1944), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, фалькларыста, калекцыянера, музыканта. Скончыў Слонімскае павятовае вучылішча. У 1896-1904 гг. служыў у канцылярыі міравога суддзі ў Слоніме, пісарам у каморніка.

21 – 160 гадоў з дня нараджэння Каменскага Антона Іосіфавіча (1860 ці 1861, Вільня або маёнтак Ярылаўка – 1933), польскага і беларускага мастака (жывапіс, графіка). У 1886-1890 гг. жыў у в.Ярылаўка Ваўкавыскага раёна.

21 – 75 гадоў з дня нараджэння Кічко Станіслава Баляслававіча     (1945 г., в.Свірыды Шчучынскага раёна – 2015), беларускага мастака (графіка, жывапіс).

22 150 гадоў з дня нараджэння Пакрышкіна Пятра Пятровіча (1870 – 1921), рускага архітэктара, археолага, рэстаўратара, педагога, прафесара, акадэміка архітэктуры. У 1904-1906 гг. рэстаўраваў Барысаглебскую (Каложскую) царкву ў Гродне. У 1908-1910 гг. вывучаў і рэстаўраваў Лідскі замак.

23 – 75 гадоў з дня нараджэння Філіповіч Тамары Уладзіміраўны (нар. у 1945 г.), беларускага гаспадарчага і грамадскага дзеяча, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў. Працавала дырэктарам ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”.

24 – 200 гадоў з дня нараджэння Крашэўскага Люцыяна (1820 – 1892), беларускага і польскага мастака, фатографа, удзельніка паўстання 1863-1864 гг. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гродзеншчыне.

25 – 75 гадоў з дня нараджэння Маліноўскага Міхася (Міхаіл Міхайлавіч; нар. у 1945 г., в.Угрынь Зэльвенскага раёна), беларускага краязнаўца, журналіста, публіцыста, перакладчыка, выдатніка друку Беларусі.

26 – 75 гадоў з часу заснавання УАЗ “Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр” (1945).

27 – 90 гадоў з дня нараджэння Абуховіча Віктара Станіслававіча (1930, в.Струпіна Гродзенскага раёна – 2015), беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, выдатніка адукацыі.

28 – 130 гадоў з дня нараджэння Крэменя Пінхуса (1890, г.п.Жалудок Шчучынскага раёна – 1981), французскага мастака (жывапіс, скульптура, графіка).

 

 

29 – 70 гадоў з дня нараджэння Бліновай Тамары Барысаўны (нар. у 1950 г.), беларускага гісторыка, педагога. З 1972 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.