Юбіляры красавіка

120 гадоў з дня нараджэння Клінцэвіча Сямёна Аляксандравіча (1899, в.Трабы Іўеўскага раёна – 1937), беларускага дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Забароўскага Генрыха Іванавіча (нар. у 1944 г., в.Капланаўцы Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне сацыяльнай гігіены, арганізатара аховы здароўя, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1971 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

1 – 70 гадоў з дня нараджэння Роўбы Яўгена Аляксеевіча (нар. у 1949 г., в.Андрашоўшчына Лідскага раёна), беларускага матэматыка, педагога, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1979 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы ( у 2005-2013 гг. – на пасадзе рэктара). Узнагароджаны ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, медалём Францыска Скарыны.

2 – 80 гадоў з дня нараджэння Ваўчка Уладзіміра Іванавіча (1939 г., в.Красляне Шчучынскага раёна – 2012), беларускага спартыўнага педагога, трэнера (вольная барацьба), майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі.

2 – 60 гадоў з дня нараджэння Лялікавай Валянціны Іванаўны (нар. у 1959 г., Гродна), беларускага матэматыка, педагога. З 1984 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

3 – 110 гадоў з дня нараджэння Чарняўскага Георгія Іванавіча (1909, г.п.Іўе – 1985), беларускага мастака (інтэр’еры, прыкладная графіка), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

3 – 80 гадоў з дня нараджэння Місцюк Веры Антонаўны (нар. у 1939 г.), беларускага музычнага педагога. У 1961-1998 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

9 – 70 гадоў з дня нараджэння Шмярко Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1949 г., г.п.Рось Ваўкавыскага раёна), беларускага вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара.

10 – 125 гадоў з дня нараджэння Фрыдмана Міхаіла Ізраілевіча (1894 – 1975), рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. У 1959-1965 гг. працаваў рэжысёрам Слонімскага народнага тэатра.

15 – 80 гадоў з дня нараджэння Мацюка Яраслава Раманавіча (нар. у 1939 г.), беларускага вучонага ў галіне гістахіміі і электроннай мікраскапіі, доктара біялагічных навук, прафесара. З 1968 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

15 – 75 гадоў з дня нараджэння Максімовіча Вячаслава Аляксандравіча (нар. у 1944 г., в.Пяскі Шчучынскага раёна), беларускага спартыўнага педагога, трэнера (барацьба грэка-рымская), майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі і СССР, прафесара, выдатніка народнай асветы Беларусі. З 1970 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

15 – 70 гадоў з дня нараджэння Агейца Уладзіміра Юльянавіча (нар. у 1949 г., в.Кусянцы Свіслацкага раёна), беларускага вучонага ў галіне аграхіміі і сельскагаспадарчай радыёэкалогіі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара.

17 – 90 гадоў з дня нараджэння Карпюк Іны Анатольеўны (1929 – 2008), беларускага мовазнаўца, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі. Настаўнічала ў Ваўкавыску і Гродне. З 1974 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

18 – 90 гадоў з дня нараджэння Леановіча Івана Іосіфавіча (нар у 1929 г., в.Цырын Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне дарожнага будаўніцтва і прамысловага транспарту, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі, ганаровага транспартніка і ганаровага дарожніка Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі, кавалера ордэнаў Айчыны II і III ступені, ордэна “Знак Пашаны”.

20 – 75 гадоў з дня нараджэння Лецкі Яўгена Рыгоравіча (нар. у 1944 г., в.Пабрэззе Навагрудскага раёна), беларускага пісьменніка, перакладчыка, літаратурнага крытыка,  літаратуразнаўца, журналіста, сцэнарыста, выдаўца. У 1967-1968 гг. працаваў інструктарам Карэлічскага райкама ЛКСМБ, карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыёвяшчання.

22 – 50 гадоў з дня нараджэння Лукашэвіча Станіслава Генрыкавіча (нар. у 1969 г.), беларускага музыканта, кампазітара, аранжыроўшчыка, гукарэжысёра, арганізатара і стваральніка музычных праектаў, лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Музыкант года” (2013).

23 – 60 гадоў з дня нараджэння Пыпеця Вячаслава Анатольевіча (нар. у 1959 г., Ліда), беларускага музыканта, кампазітара, стваральніка і кіраўніка народнага тэатра песні “Ліда-мюзікл”.

23 – 50 гадоў з дня нараджэння Стрэнкоўскага Сяргея Пятровіча (нар. у 1969 г., г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.

24 – 60 гадоў з часу адкрыцця як краязнаўчага музея ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009) (1959).

26 – 90 гадоў з дня нараджэння Мягковай Людмілы Міхайлаўны (нар. у 1929 г.), беларускай мастачкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. З 1959 г. працавала на шклозаводзе “Нёман” у г. Бярозаўка Лідскага раёна.

27 – 50 гадоў з дня нараджэння Камінскай Ірыны Вітольдаўны (нар. у 1969 г.), беларускага культурнага дзеяча, дырэктара Воранаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, ініцыятара стварэння раённага фестывалю нацыянальных культур “Песні Воранаўшчыны маёй”, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Клубны работнік года” (2015).

28 – 160 гадоў з дня нараджэння Кандратовіча Кіпрыяна (Цыпрыяна) Антонавіча (1859, в.Зенявічы Воранаўскага раёна – 1932, в.Гародна Воранаўскага раёна), беларускага і расійскага военачальніка, дзеяча беларускага нацыянальнага руху, генерал-лейтэнанта, удзельніка руска-турэцкай вайны (1977-1978), руска-японскай вайны (1904-1905), Першай сусветнай вайны. У 1917 г. уваходзіў у Цэнтральную беларускую вайсковую раду, у 1918 г. узначальваў Савет дзяржаўнай бяспекі БНР.

28 – 100 гадоў з дня нараджэння Падафёдава Сямёна Феафанавіча (нар. у 1919 г.), беларускага філосафа, педагога, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. У 1961-1991 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі.