Майстар ваеннай прозы
19 чэрвеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Гэта значная дата ў гісторыі беларускай літаратуры.
Васіль Быкаў – адзін з класікаў беларускай прозы XX стагоддзя, аўтар мноства знакавых твораў на ваенную тэматыку. Яго кнігі, такія як “Абеліск”, “Сотнікаў”, “Альпійская балада” і іншыя, сталі літаратурнай класікай не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Творчасць Васіля Быкава аказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры і культуры. Яго кнігі перакладзены на многія мовы свету.
Праверыць свае веды пра беларускага пісьменніка вы зможаце дзякуючы нашай віктарыне.