Самабытнасць беларускага слова

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы! Між тым наша беларуская мова пастаянна развіваецца. Літаратура папаўняецца цудоўнымі ўзорамі цікавых твораў, што кранаюць розныя жанры.

А ці ведаеце вы, што шмат слоў трапляюць у наша маўленне праз творы пісьменнікаў? Асобныя аўтарскія наватворы (аказіяналізмы) становяцца агульнаўжывальнымі і ўваходзяць у паўсядзённы ўжытак. Гэта з’яўляецца яскравым сведчаннем таго, што аўтарская словатворчасць – адна з крыніц узбагачэння лексікі.

Набыткам беларускай літаратурнай мовы стала не менш за паўсотні аўтарскіх наватвораў, што ўжываліся ў мастацкіх тэкстах ХХ-га ст. Варта адзначыць, што ў стварэнні наватвораў пісьменнікі наследуюць традыцыю вуснай народнай творчасці, якая ведае надзвычай арыгінальныя формы словаўтварэння.

Праверце, ці добра вы разумееце беларускія аказіяналізмы ў анлайн-гульні!