Касмічная “адысея” працягваецца…

Дзіцячы філіял абвясціў красавік касмічным месяцам, і маленькія чытачы працягваюць падарожнічаць у неверагодны свет космаса падчас тэматычных мерапрыемстваў.

21 красавіка ў бібліятэку завіталі першакласнікі з сярэдняй школы №8, каб пазнаёміцца з дзівосным, заманлівым і таемным светам далёкіх планет.

Кніжная выстава “Космас побач” прадставіла шматлікія энцыклапедычныя выданні і мастацкія творы, прысвечаныя таямніцам Сусвету.

Медыягід нагадаў імёны заваёўнікаў космасу – вядомых касманаўтаў і вучоных: Канстанціна Цыялкоўскага, Сяргея Каралёва, Юрыя Гагарына, Паўла Бяляева, Леаніда Лявонава, Валянціны Церашковай, Пятра Клімука. Камандная гульня “рассяліла” рабят па планетах, дзе чакалі выпрабаванні: “Касмічны шыфр”, “Касмічная віктарына”, “Касмічны кракадзіл”.

Касмічнае падарожжа працягнулася ў крэатыўнай лабараторыі ЛЕГА Мультыцэнтра «Совушка», дзе неабходны канструктарскія здольнасці юных “касманаўтаў”: неабходна самастойна стварыць з ЛЕГА лятальны апарат, каб вярнуцца на Зямлю з міжпланетных падарожжаў.