“Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі…”

30 верасня 2021 года спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча.

Ніл Гілевіч – пранікнёны лірык, літаратуразнаўца, перакладчык, фалькларыст, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, прафесар. Ён адзначаны шматлікімі айчыннымі і міжнароднымі ўзнагародамі, сярод якіх ордэн працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў, ордэн князя Яраслава Мудрага ІІІ ступені, медаль Францыска Скарыны, балгарскі ордэн Кірылы і Мяфодзія І ступені.

Мы прапануем вашай увазе відэаролік “Я – беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі…”, прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніка, а таксама запрашаем падрабязней пазнаёміцца з творамі Ніла Гілевіча ў галоўным філіяле бібліятэкі па адрасе вуліца Карбышава, 17.