Ашмяны на паэтычнай сувязі
8 ліпеня 2021 года ў сценах ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” прайшла анлайн-гутарка гродзенскіх пісьменнікаў з аматарскім аб’яднаннем “Сустрэча” з Ашмянаў на тэму “Жывое паэтычнае слова”.
Падчас размовы свае кнігі і творы прадставілі члены Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівончык, Ганна Скаржынская-Савіцкая і Андрэй Татур. Удзельнікі мелі магчымасць не толькі паслухаць аўтараў, але і задаць ім пытанні, паразмаўляць на творчыя тэмы.
З ашмянскага боку выступіла мясцовая паэтеса Тэрэса Адашкевіч, якая прачытала свой верш “Загляніце ў вёску”.
Нягледзячы на тое, што сустрэча прайшла ў анлайн-фармаце, яна пакінула вельмі цёплыя і добрыя пачуцці, бо жывое паэтычнае слова можа крануць душу чалавека нават праз экран манітора.