Дзень інфармацыі “Беларусь у геапалітычных працэсах”

7 красавіка ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Беларусь у геапалітычных працэсах” для студэнтаў 1-га курса  філалагічнага факультэта ГрДУ імя Я. Купалы.

Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны агляд крыніц па знешняй палітыцы Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды: ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Савецкага Саюза, удзелу Беларусі ў дзейнасці ААН і ЮНЭСКА, а таксама пра адносіны Рэспублікі Беларусь  і замежных краін у сучасны перыяд. Да мерапрыемства супрацоўнікі падрыхтавалі кніжную выставу, на якой былі прадстаўлены навуковыя працы, манаграфіі, энцыклапедыі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі.

Яшчэ больш цікавай інфармацыі і літаратурных парад вы можаце атрымаць у аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы па адрасе: вул. Карбышава, 17!