Кніжная серыя «Казкі XXI стагоддзя» беларускіх пісьменнікаў
Кніжная серыя “Казкі XXI стагоддзя” – адзін з самых паспяховых праектаў, які аб’яднаў шэраг вядомых і пачынаючых аўтараў, што з ахвотай пішуць для дзяцей: Пятро Васючэнка, Анатоль Бутэвіч, Кацярына Хадасевіч-Лісава і іншыя.
“Казкі XXI стагоддзя” – гэта дзівосныя вандроўкі, неверагодныя гісторыі, незвычайныя абставіны, прыгоды і новыя знаёмствы. Яны павучальныя, багатыя на выдумку, здзіўляюць мноствам незвычайных прыгод, вучаць рабіць дабро, шанаваць сяброўства, берагчы нашу родную непаўторную прыроду. А яшчэ гэтыя творы засталіся вернымі цудоўнай казачнай традыцыі: дабро заўсёды перамагае зло. Гэтыя кнігі – сапраўдныя казкі XXI стагоддзя. Таму пакінь на нейкі час камп’ютэры і гульні, вазьмі ў рукі маляўнічыя цудоўныя кнігі і хутчэй адпраўляйся ў неверагодную вандроўку!
Бучынская, Н. С. Прыгоды маленькай машынкі : казкі / Наталля Бучынская ; іл. А.Ярмоленка. – Мн. : Мастацкая літаратура, 2008. – 71с.. – (Казкі ХХІ стагоддзя)
Гераіня казкі – маленькая жоўтая машінка, якую зусім нядаўна сабралі на заводзе, паставілі рухавік, залілі бензін, і магутная машына адвезла малую ў вялізны гараж. Машынка была такая прыгожая, бліскучая, што адразу ж знайшліся дзве дарослыя паважаныя машыны, якія ўзяліся апекавацца над ёю, пакуль малая падрасце ды паразумнее. Яны і сталі Машынцы Мамай і Татам. А наперадзе яе чакалі неверагодныя прыгоды.
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Хадасевіч-Лісавая, К. С. Падарожжы ў Чароўны лес : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; іл. В.В.Дударанкі. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 63с.. – (Казкі ХХІ стагоддзя)
Аўтар казачнай аповесці запрашае дзяцей ў дзівосную вандроўку па Чароўным лесе. Кожнае падарожжа – сустрэча з новымі казачнымі персанажамі, якія стануць для школьнікаў сапраўднымі сябрамі. Разам з імі маленькія чытачы будуць спасцігаць вечныя каштоўнасці сяброўства, узаемадапамогі, дабрыні і міласэрнасці. Таксама іх чакае шмат незвычайнага і таямнічага! А дзе сустрэнеш столькі звяроў і птушак, як не ў Чароўным лесе? Яны радуюцца і злуюцца, гандлююць, трапляюць ў бяду, весяляцца на святах.
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Шчукіна, В. М. Падказкі ў казках доктара Компі : для дашк. і мал. шк. узр. / Вольга Шчукіна ; маст. Д.Архіпаў. – Мн. : Мастацкая літаратура, 2008. – 46с.. – (Казкі ХХІ стагоддзя)
Гэтыя казачныя гісторыі для тых, хто любіць камп’ютэры. Маленькія чытачы пазнаёмяцца з сябрамі Мікіткам і Алесем, а таксама доктарам Компі, які жыве у камп’ютэры і ўмее іх рамантаваць . Але ў адрозненне ад тых, хто гатовы дняваць і начаваць перад маніторам, доктар Компі шануе сапраўднае жыццё, тое, якое немагчымае без адданых сяброў, падарожжаў, гульняў і забаваў на свежым паветры, цікавых сутрэчаў і кніг. Таму ён расказвае хлопчыкам разнастайныя неверагодныя гісторыі.
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Васючэнка, П. В. Каляровая затока : экалагічная казка / Пятро Васючэнка ; маст. А.Кійко. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 143с.. – (Казкі ХХІ стагоддзя)
Персанажы казачнай аповесці – Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак – жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці, блакітнае неба над паверхняй вады. Але вось у Каляровай Затоцы з’яўляецца Хахуля – загадкавая, элегантная, пяшчотная ды, на жаль, запісаная людзьмі у Чырвоную Кнігу… Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе.
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Бутэвіч, А. І. Прыгоды Віруса Шкодзі : незвычайная казка пра караля Віндаўса Вялікага, Віруса Шкодзю і чароўныя камп’ютэры / Бутэвіч,Анатоль Іванавіч ; Анатоль Бутэвiч ; маст. Н.Кійко. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 2009. – 62с.. – (Казкі ХХІ стагоддзя)
Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават… закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай. …
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Карлюкевіч, А. М. Зорны шлях белых гарлачыкаў : казкі / Алесь Карлюкевіч ; іл. Я.Жвірблі. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 2010. – 87с.. – (Казкі ХХІ стагоддзя)
Героі казак Алеся Карлюкевіча вельмі любяць падарожнічаць – па Беларусі і ўвогуле па свеце. Але часам здараецца, што ў сваіх вандроўках яны трапляюць у розныя неверагодныя гісторыі. Каб выблытацца з іх дапамогуць… веды! I не толькі геаграфіі, але і гісторыі, фальклору ды нават дакладных навук. Каб пераканацца ў гэтым, запрашаем і вас у казачнае падарожжа па старонках кнігі «Зорны шлях белых гарлачыкаў»..
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Дзівосная казачная серыя чакае сваіх чытачоў у дзіцячым філіяле на вул. Савецкай, 25.