Эліза Ажэшка запрашае

Ці ведаеце Вы, што апошнія 16 гадоў свайго жыцця вядомая гродзенская пісьменніца Эліза Ажэшка жыла ў доме, які знаходзіцца на вуліцы, якая носіць яе імя? Чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнага салона “У пані Элізы” будзе прысвечана менавіта дому ў самым цэнтры г.Гродна. Каб больш  даведацца аб яго гісторыі, а таксама пра таямніцы, якія захоўвае “шэры домік”, запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствы, якое пройдзе ў фармаце “жывой бібліятэкі”.

Спатканне адбудзецца 24 лютага ў 15.00 па адрасе: вул.Э.Ажэшкі,17 (аддзел выданняў на замежных мовах).

Даведкі па тэл. 8 0152 62 36 07.